среда, 3 мая 2017 г.

(беларусь ты павінна як мага хутчэй сысьці пад ваду)
((нам трэба перазагрузка))

У падводнай лодцы мала паветра
У падводнай лодцы нельга паліць
Затое ціха і няма суседзяў
Затое можна хадзіць голымі

Мы ў падводнай лодцы
Мы ў падводнай лодцы
Без адзеньня й суседзяў
Мы ў падводнай лодцы

Мы сьпяваем і крыху танчым
П’ем сьмярдзючую гарбату і радуемся
На сваю самоту, сваю адсутнасьць
Для навакольнага сьвету

Мы ў падводнай лодцы
Мы ў падводнай лодцы
У самоце й адсутнасьці
Мы ў падводнай лодцы

Надыходзіць дзень Ж у падводнай лодцы
Усплываць, папаўняць запасы
Сьмярдзючай гарбаты й паветра
Адказваць на розныя простыя пытаньні

Мы на паверхні, ня ў лодцы
Мы на паверхні, ня ў лодцы
Змушаныя і безабаронныя
Мы на паверхні, ня ў лодцы

четверг, 28 июля 2016 г.

***
Паўночныя гульні
Сядзець па-за кафляй
Ляскаць зубамі
Плявузгаць і лашчыцца
Жыццё вусяковае
Такое кароткае
І небяспечнае
Сядзець па-за кафляй
Ляжаць па-за скруткам
Піць атрамант
Абдымацца
Калупацца ў прасторы
Нельга спыняцца
Бо такое кароткае
Жыццё вусяковае
Ня бачнае звонку
Таксама з-пад коўдры
Ня бачна-няўдзячнае
Я табе
Адрамантую
Твой стомлены прас
Тваю папараць-кветку ачэзлую
ЗаціскАю далонямі
Дакранаюся пальцамі
Цалую люблю
Па-за лядоўняю
Па-за лядоўняю
З табой сустракаемся
Нашы жыцці сплываюць
Такія кароткія
Аплываючы пальцамі
Растаем і хаваемся
Па-зА далягляд
ПА-за падлогу
***
Не смяюцца, ня плачуць
Рохкаюць, свецяцца лычыкамі
Розныя фантазіі пампуюць з інтарнэту
І назад у інтарнэт
На тое ж яны і фантазіі
Задушэўныя размовы
Калі толькі пад градусам
Душэўныя песьні з радыё
І навіны таксама душ-душэўныя
Душэўны міліцыянт
Падправіць табе фрызуру і адпусьціць
Галоўнае не раздражняць яго толькі
Бо хто яго ведае, што ў яго за фантазіі
Лепей рохкнуць, і ўсміхнуцца
Можна памахаць хвосцікам. Альбо сцяжком
Галоўнае рабіць гэта бяз рэзкіх рухаў
І з невялікай амплітудай
А, яшчэ абавязкова пераканацца што сцяг правільны
Бо калі няправільны не дапамогуць ні фантазіі, ні інтарнэт
Такія парадкі
Рох-рох
Лічу да трох і самаліквідуюся
Што лавіць на чужым свяце жыцця
Чужога жыцця РАЗ
Рохкаць ды тарашчыцца ДВА
Гагатаць ды весяліцца,
Жэрці праўсаюзны шашлык - ТРЫ!
Пах!

воскресенье, 8 мая 2016 г.

Вось вам тэматычнае
А то ўсё ж такі сЬвята
ТРУМ-ДУ-РУ-РУМ
БА-БАХ!

*
Боскі хвосцік
Мільгацеў у небе
Ня бачылі людзі
Чыталі газэты
Свае рашалі задачы
І жэрлі
Самалёты ляцелі
І кідалі бомбы
Людзі скакалі
Крышыліся й плавіліся
Разам з бэтонам
Разам з мэталам
Плакалі полымем
Пырскалі смехам
Разам з шпалерамі разам з фанэрай
Цалафанам вішчэлі

Боскае вока на даляглядзе
Бліскае фарай
Праз дыму валоссе
Праз выбухаў фаласы
Вось такое здараецца
Вось такое здараецца
Вось такое здараецца

Справаў рашэнне
І адпачынак

Спешчаных целаў
Арытмія.
*

пятница, 1 мая 2015 г.

Ну, гэта, мы тут працягваем стасункі з грамадствам.
Хайль!

суббота, 16 ноября 2013 г.

пэсянь табе мінск

Ты жывеш на трактарным
Я ў каменнай горцы
Робіш на радыятарным
А я на рэсорным

З табою сустракаемся
У мэтро штодня
Па скверы крочым разам
Такая вось фігня

Аднойчы як праводзіў
Па скверы цябе я
Дык нейкі п'яны боўдзіла
Увесь брудны, як свіньня

Заехаў табе ў вока
Брудным кулаком
Заенчыла ты нема
І кінула гурком

Заехала абцасам
Ты храку па назе
І ў лыч яму ўчапілася
Кіпцямі, як катэ

І вось ужо збіраюцца
Са сквера ўсіх кутоў
Мясцовыя п'янчугі
Й разявакі пагатоў

Цябе цягну ў бок дому
Ды бачна, што дарма
Вочы ашалелыя
Ў іх розуму няма

Ідзі ты лепей ў дупу
Навошта ж мне цярпець
Заняцца чым знайду я
Здзічэлая кабець

Здзічэлая кабець
Глядзі каб ацалець
Глядзі каб ацалець
Здзічэлая кабець

Здзічэлая кабець
Глядзі каб ацалець
Глядзі каб ацалець
Бо нахран разарвець

суббота, 30 марта 2013 г.

Нас чакае ДАХ!
Іх чакае крах!
Усіх чакае ХХХХХХХХХХХХХХ!

суббота, 19 января 2013 г.

РАДЗІМА

Прывітанне, Радзіма.
Гэта мы – усё тыя ж
Байцы нябачных франтоў
Невядомых і, часам, няўцямных.
Шукаем адказы.
Потым шукаем пытанні.
Сябе і цябе шукаем,
І ніяк ня можам здабыць.
Пост-рэалізм,
Нон-канфармізм.
На рэшту крыху забабонаў.
Цярпенне.
Унутраны Шанхай.
Унутраны Цібет.
Спакой.
Іншых спытай.
Унутраная ты.
Унутраная ты.
Унутраная ты.
Страчаная шматразова
І зноў адшуканая,
Абражаная, згвалтаваная,
П’яная і чужая -
Ты адновішся зноўку,
Ні на што не зважаючы.
Пакаленні мінаючы.
Мы чакаем на золку
Цябе. Адзіную зорку.
І павольна працягваем
Сваю песьню старую:
Сацрэалізм,
Пост-канфармізм.
І пафігізм, дакладна.
Штосьці зноўку тлумачыць
Здаецца патрэбным.
Усё праміне.
Ты, як раней, у нашых сэрцах.
Дзе быў наш розум
Больш невядома.
Гэта сталая стома -
Часу хвароба.
Няхай.

вторник, 3 июля 2012 г.

Penguin support TACHELES





Ein Sonnenkreis 
In Blau und Weiß 
Das hat ein Junge gezeichnet. 
Und aufs Papier 
Schreibt er dann hier
 Worte, die jetzt singen wir:












Hör, lieber Freund, 
Hör, treuer Freund, 
Was Menschen brauchen, ist Frieden, 
Bin längst kein Kind, 
Doch Herzen sind 
Alt oder jung gleichgesinnt.










Leise, Soldat,
Höre, Soldat,
Trausenden prüfen den Himmel,
Ob nicht der Tod 
Wolken der Blut
Doch unser Lied geht nicht trug










Gegen den Krieg,
Gegen die Not
Stehen wir auf für die Kinder. 
Sonne und Glück, 
Frieden und Brot 
Nie soll es anders mehr sein!






Immer scheine die Sonne,
Immer leuchte der Himmel,
Immer lebe die Mutti,
Immer lebe auch KUNST!

среда, 29 февраля 2012 г.

Акварыюм для Колі

Да бясплатнай медыцыны прычэпам
Шмат бясплатных мянтоў, там, маёраў.
Навіны глядзець абавязак,
Бо так сама бясплатныя, у іх гавораць
Не высоўвацца, карыстацца з ласкі,
На абставіны ўлічваючы розныя.
Там ведаюць, што ты так сама бясплатны,
А яшчэ табе скажуць, што ты гэта выбраў сам.
Будзь рахманым, трэба быць удзячным.
У тваіх дзяцей самая светлая будучыня,
Як у хатнім акварыюме -
УСЁ БЯСПЛАТНА

четверг, 2 февраля 2012 г.

"Беларусія"

Так-сяк сытая творчасць
З пад жывата змялелыя думкі
Што ня можна, што льга прадчуванне
Бо творчыя ж, усё-ткі, асобы
Уся хата скраю, пазногаць чорны
Накшталт “пярста”выкрывальнага
А насамрэч уласнаруч у дупе пальца
І за душой ні каліва - празмерная раскоша
Ў краіне адукаванай
Перадавыя метады й дупагадоўля
Бягучага дня задача
Мінулага народа

вторник, 17 января 2012 г.

І зноўку я


толькі я, паўсюль я

***

Галю пысу, мару сустрэцца
О ты мая самая шаноўная
Патанула вядзерца
Каханая ках ках
Бяспечная бес бес
Трывалая трыў трыў
Уваходжу ў адрыў
Даю адлуп
Зацікаўленасць дуп, засяроджанасць ног
Рогі электрыкафінаваныя
Цудоўная нацыя
Нажаль без адметнасцяў
Аматары цукру, кіўбасаў
Чырвоных анасаў
Салодкіх цукерак
Разумных паперак, святаў
Барвовых захадаў, яек у вялікдзень, ды пэнісаў
Апошняе ўтойваецца
А ў намерах інэрцыя
У часы найбліжэйшыя
Мае даражэнькія
Усё тая ж інэрцыя

пятница, 26 августа 2011 г.

БРУДНАЯ БРУДНАЯ БРУДНАЯ РЫГАЛЕТА

Сэрца буўдоса
Прагне наркозу
І каматозу
І папіросу
Пысай у салату
Пысай у падлогу
Пысай у лужыну
Пысай у макроту
Ваніты, закуска,
Кашуля-гадзіны,
Майты-нагавіцы.
Водар радзімы.
Шкарпэткі-малюткі
Драпежны будзільнік
Куды трэба не трапіў
Звыклы ўжо вынік.
Кава для дурняў
Гарбата для геяў
Плацяжы не цікава
Аўтобус для ўсіх, шабаны
?:?%:>:{(;)- <<гукі ванітавання>

вторник, 2 августа 2011 г.

***

Учора прывозілі
На раён фуфайкі
1 штука ў адны рукі
Я не пайшоў, яшчэ мінулая
Зусім як новая, толькі не сіняя
Дурань – казала жонка
Зноў выкабеньваешся
Хіба бывае фуфайка лішняя
Так, напэўна - я не аднекваўся
Сумнавата ні чаму не адпавядаць.
А дзесьці прывозілі сапраўдныя туфлі
Накаціла роспач

вторник, 19 июля 2011 г.

Беларускую мову і культуру выратуе не дэмакратыя, а дыктатура.

Што ні кажы, але калі зрабіць сапраўдную дэмакратыю, дык у нас яна апынецца дыктатурай большасьці. Якой большасьці, лепш задумацца загадзя. Дык вось, першае, чаго пачне патрабаваць дэмас, пасля даляраў, мытаў на аўто і іншых ключавых момантаў, звязаных з яго жыццядзейнасьцю, гэта каб вярнулі ТНТ і “Дом-2”.

Каб гэтага не адбылося, нам патрэбны харызматычны лідар, для якога мэта апраўдвала б сродкі.

Такім чынам, пасля гвалтоўнага захопу ўлады, наш Дыктатар распачынае сапраўдны тэрор па нацыянальных прыкметах. У адзін дзень адзінай дазволенай мовай у дзяржаве становіцца беларуская. КДБшнікі з міліцыянтамі, чыноўнікі, каб ня страціць месцы, за адну ноч вывучаюць усе асаблівасці маўлення, хто такі Караткевіч, хто нападаў на Полацк. Падручнікі са старой гісторыяй на рускай публічна спальваюць на плошчы. Разам з тымі, хто іх пісаў. За слова на рускай мове – звальненне; на вуліцах за тое самае хапаюць людзі ў цывільным і вязуць куды трэба. Складаюцца спісы незадаволеных, і ў залежнасці ад ступені ўяўляемай небяспекі перад імі ставіцца выбар – турма, праца ў сельскай мясцовасьці, альбо дэпартацыя з краіны. Адзіны магчымы выхад – публічнае адрачэнне ад былых прынцыпаў і прыняцце новых.

Толькі рашучыя меры здольны ўспрыняць наш народ, а найбольш гвалтоўныя. Дык вось, пару дэманстрацый, калі тыя адбудуцца, што крыху магчыма, давядзецца закатаць танкамі. А галоўнае, каб людзей ахапіў сапраўдны страх. І яшчэ бязмежная павага і адданасць яму – найхарызматычнейшаму Дыктатару.

Вядома ж, гэтак наўрад ці адбудзецца. Але, што яшчэ можа выратаваць беларускую мову? Мабыць, толькі, калі пачаць прыстасоўвацца пад патрэбы насельніцтва: паціхеньку перавесці выпуск напояў на з цалкам беларускамоўнымі этыкеткамі, і такім чынам пачаць млявабягучую экспансію ў розумы насельніцтва праз яго страўнікі, рыхтуючы там падмурак даверу да ўсяго беларускага. Потым прадукты харчавання – так сама паступова. Потым выдаткаваць колькі заўгодна грошай, але зняць першы сапраўдны беларускі блокбастэр, серыял, трэш-мульт для падлеткаў. Тэлебачанне хаця б напалову, павінна стаць беларускамоўным. Патрэбны беларускі шансон (гэта ўжо, лічы, цяжкая артылерыя, калі толькі сур’ёзна выраблена), папса, рэаліці шоў на галоўным канале ў прайм тайм пра жыццё беларускамоўнай віайпішнай тусоўкі. І калі ўсё гэта сапраўды “пакоціць”, можна пачынаць рэформы ў сістэме адукацыі. Гадоў 5 спатрэбіцца на рэалізацыю такога плану.
А калі на выбарах пераможа іншы?

пятница, 8 июля 2011 г.

***

Дыму клубы
Чакаляду кубы
Хрупацелі ілбы
Казыталі насы

Тата сыну купіў
Маці купіла - не
Голуб пасланец міру,
Толькі ў лайне

Жахлівы палічнік
Зіхатлівы пярсцёнак
Хатнік дурны
Бамжы, і не кажы

Глейкасці вадкасць
Альбо наадварот
Псіхалагічны эксперымент
Нават экскрымэнт
хоча жыць


ПАСЛУГІ ЖКГ АПЛАЧВАЙЦЕ ССВОЕЧАСОВА,