пятница, 23 апреля 2010 г.

Паралельны свет звычайна самадастатковы
Наяўны так сама, ды вочы намазоліў
Скуголіў халтуршчык пятроў ля мальберта
Зусім п’яны, хаця была раніца.
Камплемент гэта проста: ля-ля
І даўно вы ў гэтай плыні, ці вітаецеся вы з суседзямі, на якой мове?
Рыбінай, зразумела.
А я дык проста дасылаю мазгавыя імпульсы тым самым дэманструючы прысутнасць уласнага духу.
Калісьці ў мяне было 2 вуха.
Калісьці ў мяне была 2х пакаёўка 
Калісьці я ўжо ездзіў у метро, якое збудаваў сам яшчэ калісьці;
Хадзіў у капелюшы і пасміхаўся ў вусы, якія ў мяне так сама былі.
Прыналежнасці для знаходжання на вуліцы, лажання па дрэвах
А, якая лухта
І кахаў я кагосьці, я яе і тут сустрэў.
Мы заўсёды знаходзімся. Мы даўно вызначыліся. Нам усё лімітава зразумела. 
Адзіная наша справа – чакаць. Свой час. Свой час. Свой час. 

 

понедельник, 29 марта 2010 г.

Дзень добры, шаноўнае спадарства!
Дадзены блог ставіць мэтай знаёміць усіх жадаючых з творчасцю беларускага творцы Фрыдрыха Самотнага.