вторник, 29 марта 2011 г.

ММХ ЭБАУТ

Хэлоў, мае шаноўныя!
Паколькі займацца арганізацыяй, запрашэннямі, разнастайнасцю праграм і г.д. у мяне зусім няма часу, усю гэтую бадзягу "кожную сераду" часова прыпыняем, і арыентуемся на кропкавыя выступы па спецыяльных выпадках.
Сочым за абвесткамі, чакаем, спадзяемся, лістуем на fridrich@mail.by і верым у непазбежнасць самага найлепшага, сапраўднага, бясконцага і вечнага ўсяго.
Можна задаць іншую перыядычнасць, напрыклад, раз на месяц. Тады неабходна толькі  вызначыцца, у якую з чатырох серад найлепш здзяйсняць гэтае абрадавае і культавае, адначасова, мерапрыемства, і не забыцца праінфармаваць аб гэтым мяне.
Да наступных сустрэч!
Вечна і бясконца Вашы, ФС

воскресенье, 20 марта 2011 г.

***

Экстрасэнс маша
Супраць экстрасэнса пеці
І абодва супраць кандуктара
Не хочуць аддаць тому дробязь
Чыясьці харкоціна сціпла замерзла
Размаўляць па-беларуску непрыстойна ў людных месцах
Давядзецца выклікаць злога амапаўца
А ён болей за цябе хоча есьці,
Дома ў яго жонка і дзеці
1 шт., і дома ён добры
3 тэлевізары кампутар хутка будзе айфон
Для шчасця зусім мала трэба нармальнаму чалавеку
Так што няма чаго тут выпінацца
Ідзі адпачні. А потым яшчэ адпачні, і яшчэ.
Будзь як усе. Працоўны дзень з 8 да 5, і ўжо заўтра.
Будзь гатовы!

воскресенье, 6 марта 2011 г.

Ура таварыш!

Віншую з пачаткам вясны і дадаткова паведамляю, што для ММХ знайшоўся прытулак!

Арганізацыя "Литературный четверг" пачынае дыхаць сама і дае дыхаць і жыць іншым!

Так кожную сераду з 20-00 да 22-00 можна завітаць па адрасе: вул. Уральская, 41, каб. 214, 2-гі паверх.

Вас чакаюць літаратурныя чытанні, інтэлектуальныя гутаркі, выступы музыкаў і самадзейных калектываў у нязмушанай атмасферы творчых сустрэч, і, абавязкова і непазбежна, ММХ!
ММХ будзе праводзіцца з мінімальным сталым складам аўтарытэтаў старэйшын і з максімальным прыцягненнем да ўдзелу усіх ахвотных.
Для ўдзелу пажадана прыйсці на месца і проста удзельнічаць.
Так што чакайце серады, хапайце свае літаратурныя опусы, музычныя інструменты і прыстасаванні, і скачыце на "Четверг"