суббота, 19 января 2013 г.

РАДЗІМА

Прывітанне, Радзіма.
Гэта мы – усё тыя ж
Байцы нябачных франтоў
Невядомых і, часам, няўцямных.
Шукаем адказы.
Потым шукаем пытанні.
Сябе і цябе шукаем,
І ніяк ня можам здабыць.
Пост-рэалізм,
Нон-канфармізм.
На рэшту крыху забабонаў.
Цярпенне.
Унутраны Шанхай.
Унутраны Цібет.
Спакой.
Іншых спытай.
Унутраная ты.
Унутраная ты.
Унутраная ты.
Страчаная шматразова
І зноў адшуканая,
Абражаная, згвалтаваная,
П’яная і чужая -
Ты адновішся зноўку,
Ні на што не зважаючы.
Пакаленні мінаючы.
Мы чакаем на золку
Цябе. Адзіную зорку.
І павольна працягваем
Сваю песьню старую:
Сацрэалізм,
Пост-канфармізм.
І пафігізм, дакладна.
Штосьці зноўку тлумачыць
Здаецца патрэбным.
Усё праміне.
Ты, як раней, у нашых сэрцах.
Дзе быў наш розум
Больш невядома.
Гэта сталая стома -
Часу хвароба.
Няхай.