среда, 3 мая 2017 г.

(беларусь ты павінна як мага хутчэй сысьці пад ваду)
((нам трэба перазагрузка))

У падводнай лодцы мала паветра
У падводнай лодцы нельга паліць
Затое ціха і няма суседзяў
Затое можна хадзіць голымі

Мы ў падводнай лодцы
Мы ў падводнай лодцы
Без адзеньня й суседзяў
Мы ў падводнай лодцы

Мы сьпяваем і крыху танчым
П’ем сьмярдзючую гарбату і радуемся
На сваю самоту, сваю адсутнасьць
Для навакольнага сьвету

Мы ў падводнай лодцы
Мы ў падводнай лодцы
У самоце й адсутнасьці
Мы ў падводнай лодцы

Надыходзіць дзень Ж у падводнай лодцы
Усплываць, папаўняць запасы
Сьмярдзючай гарбаты й паветра
Адказваць на розныя простыя пытаньні

Мы на паверхні, ня ў лодцы
Мы на паверхні, ня ў лодцы
Змушаныя і безабаронныя
Мы на паверхні, ня ў лодцы