Для тых каму за зо `2007

***
З касматым рылам
Добра жыць.
Таго-сяго
Здабыць, спажыць.

Няма падстаў
Для адмаўлення
Сваім жаданням,
У кожнае імгненне.

Хачу сяджу. Хачу ляжу.
Яшчэ кавалак адкушу.
Хачу ляжу. Хачу іду.
Сабе занятку не знайду.

Мае бацькі
Мной ганарацца.
Табе не варта
Са мной цягацца.

Я манаез ем
Надзвычайны.
Эксклюзіўны,
Арыгінальны.

Хачу ем, хачу ня ем –
Няма ў мяне такіх праблем.
Хачу плюю, хачу смаркаю –
Жыцця сэнс я спасцігаю.

Я жыцця сокі спажываю.
І асалоду адчуваю.
Салодкі цукар спажывецтва -
Такі сэнс у жыцця, здаецца.


***
У цябе на майцы
Курт Кабейн.
На апошняй парце
Ты п’еш партвейн.
Стаміліся настаўнікі.
Стаміліся бацькі.
Стамілася міліцыя
Ў аддзеле завадскім.
У культуры палацы
Ты танчыш рок.
Цябе хлопец кудлаты
Запрасіў незнарок.
Ты ў ружовай сукенцы
Бяжыш да яго.
Тваё падскоквае сэрца.
Табе не да ўсяго.
І, нарэшце, цяжарнасць,
Бяз словаў бацькі.
Бывай, родная школа,
І аддзел завадскі.
 

***
П’яненькія хлопчыкі,
Вясёлыя дзяўчынкі.
Мы ехалі ў тралейбусе.
Мы ехалі да Нінкі.

Сумленныя бабулькі,
Сур’ёзныя жанчыны
Звярталіся да дому.
Мы ж ехалі да Ніны.

Студэнты бледнатварыя,
Прыгожыя дурніцы,
Пенсіянеры ўпартыя,
І родная міліцыя.

Мы ехалі да Ніны.
Было нам вельмі добра.
Кантроль збіраў даніну.
У тралейбусе няма стоп-крану.


***
Чырвонаносыя ,
Чырвонатварыя,
Індзейцы, пэўна,
Імпартаваныя,

У кожным пад’ездзе,
У кожным двары,
За волю народаў
Жывуць змагары.

Пэўна ж з Амерыкі
Збеглі яны.
Ад каланізатараў,
І ад вайны.

Ці, мабыць, у скрынях
Іх дасылалі да нас,
Пралетарыяту
Каб поўніўся клас.

Палююць на піва,
І на гарэлку.
Крамы навокал
Таўкуцца ня зрэдку.

Вось Мутнае Вока.
А вунь Шызы Нос.
Усе сабраліся разам
Чакаць півавоз.

Моцная смага,
Навокал ж пустэльня.
Выдмы з пяскамі.
Спёка як на патэльні.

Міражы ды пяскі,
Ледзь валочацца ногі.
Трэба дайсці
Перадапошнія крокі.

Двое параненых.
Адзін нежывы.
Ці два крываватых,
І добра крывы.

Героі нашага часу,
Змагары за святло,
Праўзмагаючы цяжкасць
Яны знойдуць пітво.

Яны пройдуць пустэльні,
Прапаўзуць цераз горы.
А ў вясну ды ў восень
Праплывуць лужын моры.

Паляўнічыя, ды збіральнікі
Нястомныя пойладбальнікі.

Няспынная сіла.
Нясхільны народ.
Заўжды маладыя,
Ня ведаюць год.


МАЯ СЯБРОЎКА

- І -
Таўстая і тлустая муха
Моўчкі глядзіць у далячынь.
Таўстая і тлустая муха
Ў суме маім ты мяне не пакінь.

Табе я аддам усё варэнне.
Сам я такое ня ем.
Ёсць у мяне пачак пячэння
І шмат шматбаковых праблем.

Табе я дам кавалак сала
Каб ты знянацку не схуднела.
Табе я буду другім татам.
Я жыць жадаю цябе дзеля!

Дзеля цябе ўстаю ў ранку,
А потым цэльны дзень працую.
У краме нешта набываю,
Дамоў здаволены гарцую.

Я цэльны дзень чакаў сустрэчы.
Нарэшце ж разам мы наяве.
Гатую на дваіх вячэру –
Па горла сыты я людзямі.

Зусім не тая справа – мухі.
Гудуць ласкава, бы пяюць.
Ня трэба іншай мне сяброўкі.
Жанчыны значна горш гудуць.

- ІІ -

Ад увагі такой надзвычайнай
Расці пачала мая муха.
І хутка ў памерах дагнала
Мяне і перамахнула.

Стала страшна дахаты вяртацца.
Па знаёмых я стаў начаваць.
А потым купіў дзіхлафосу
Сяброўку сваю каб суняць.

Зайшоў у кватэру і ледзь не жахнуўся:
У гудучым мушатніку я апынуўся.
Тут я раззлаваўся, схапіў дзіхлафос
І налева, направа балон ціснуў і трос.

Тут спужаліся мухі, пачалі ўцякаць.
Загулі, быццам вулей, ня хочуць здыхаць.

Тут са ўласнай маёй спальні
Крываногі і кульгавы
Выбягае нехта чорны
І хапае мяне ў лапы.

Выпусціў балон з атрутай
І ня чую ўжо душы.
Я ня веру, што я бачу -
Муха ў капялюшы.

Страціў прытомнасць
Я, потым, здаецца.
Потым пажарнік
Зайшоў праз вакенца.

Потым следчы дапытваў,
Ды складаў фота-робат.
Потым у аддзеле
Стаяў гучны рогат.

Злачынца адшукваецца: мяркуецца з неграў.
Муха – мянушка. Вялікіх памераў.

Потым, нарэшце, адпусцілі дахаты.
Ішоў я дамоў, сам ва ўсім вінаваты.

- ІІІ-

Жанчыны, прабачце, прабачце мяне.
Я вас зноўку кахаю. Хай мяне не міне
Прыгажосць ваша дзіўная, дзіўныя вочы.
Сябраваць болей з мухамі я не ахвочы.


***
Прыемна было ўчора
Знаходзіцца ў прасторы,
У прасторы па-за часам
Каля бочкі з квасам.

Прыходзіў Якуб Колас,
Яго чуўся голас.
І 86-ты аўтобус.

А цяпер усё іншае, змрочна,
Ужо кастрычнік мінуў, відавочна.
Стала чорным рудае лісце.
І ня цёпла ўжо, як калісьці.

Яшчэ ўжо даволі не так і даўно...
Я па скверы штурхаю чужое лайно.
І пэўна мне няма справы

Да пэўнай дзейнасці цела,
Якое ў лета хацела.
Па кватэры бадзяцца без вопраткі.



***
Я ем кашу з камянямі
Я еў хлеб з цэглай
Я буду есці нейкія там батончыкі
Без камянёў, але са страшэнным складам.
Мне не патрэбны больш мае зубы.
Атрута, прыходзь да мяне ў мазгі.
Я стану крыху сучасней, але не на доўга.
Мне няма больш чаго рабіць.
Мне няма больш навошта жыць.
Розум,  пакінь маё цела,
Няхай мазгі стануць проста мясам.
Безадказным, мэтанепадпарадкаваным.
Няхай я стану мясным батончыкам,
Які можна будзе загарнуць у абгортку прыгожую
І дзе будзе пазначана: спажыць да: