вторник, 19 июля 2011 г.

Беларускую мову і культуру выратуе не дэмакратыя, а дыктатура.

Што ні кажы, але калі зрабіць сапраўдную дэмакратыю, дык у нас яна апынецца дыктатурай большасьці. Якой большасьці, лепш задумацца загадзя. Дык вось, першае, чаго пачне патрабаваць дэмас, пасля даляраў, мытаў на аўто і іншых ключавых момантаў, звязаных з яго жыццядзейнасьцю, гэта каб вярнулі ТНТ і “Дом-2”.

Каб гэтага не адбылося, нам патрэбны харызматычны лідар, для якога мэта апраўдвала б сродкі.

Такім чынам, пасля гвалтоўнага захопу ўлады, наш Дыктатар распачынае сапраўдны тэрор па нацыянальных прыкметах. У адзін дзень адзінай дазволенай мовай у дзяржаве становіцца беларуская. КДБшнікі з міліцыянтамі, чыноўнікі, каб ня страціць месцы, за адну ноч вывучаюць усе асаблівасці маўлення, хто такі Караткевіч, хто нападаў на Полацк. Падручнікі са старой гісторыяй на рускай публічна спальваюць на плошчы. Разам з тымі, хто іх пісаў. За слова на рускай мове – звальненне; на вуліцах за тое самае хапаюць людзі ў цывільным і вязуць куды трэба. Складаюцца спісы незадаволеных, і ў залежнасці ад ступені ўяўляемай небяспекі перад імі ставіцца выбар – турма, праца ў сельскай мясцовасьці, альбо дэпартацыя з краіны. Адзіны магчымы выхад – публічнае адрачэнне ад былых прынцыпаў і прыняцце новых.

Толькі рашучыя меры здольны ўспрыняць наш народ, а найбольш гвалтоўныя. Дык вось, пару дэманстрацый, калі тыя адбудуцца, што крыху магчыма, давядзецца закатаць танкамі. А галоўнае, каб людзей ахапіў сапраўдны страх. І яшчэ бязмежная павага і адданасць яму – найхарызматычнейшаму Дыктатару.

Вядома ж, гэтак наўрад ці адбудзецца. Але, што яшчэ можа выратаваць беларускую мову? Мабыць, толькі, калі пачаць прыстасоўвацца пад патрэбы насельніцтва: паціхеньку перавесці выпуск напояў на з цалкам беларускамоўнымі этыкеткамі, і такім чынам пачаць млявабягучую экспансію ў розумы насельніцтва праз яго страўнікі, рыхтуючы там падмурак даверу да ўсяго беларускага. Потым прадукты харчавання – так сама паступова. Потым выдаткаваць колькі заўгодна грошай, але зняць першы сапраўдны беларускі блокбастэр, серыял, трэш-мульт для падлеткаў. Тэлебачанне хаця б напалову, павінна стаць беларускамоўным. Патрэбны беларускі шансон (гэта ўжо, лічы, цяжкая артылерыя, калі толькі сур’ёзна выраблена), папса, рэаліці шоў на галоўным канале ў прайм тайм пра жыццё беларускамоўнай віайпішнай тусоўкі. І калі ўсё гэта сапраўды “пакоціць”, можна пачынаць рэформы ў сістэме адукацыі. Гадоў 5 спатрэбіцца на рэалізацыю такога плану.
А калі на выбарах пераможа іншы?

Комментариев нет:

Отправить комментарий