среда, 9 февраля 2011 г.

МУЗЫЧНА-МАЎЛЕНЧЧЫЯ ХЭПЕНІНГІ (ММХ).


У праграме стварэнне музычна-маўленчых кампазіцый непасрэдна на месцы з удзелам усіх жадаючых і здольных, пад кіраўніцтвам сталага складу бездакорных аўтарытэтаў-старэйшын.
Музычна-маўленчая кампазіцыя ўяўляе сабой сродак слыхавога ўздзеяння эстэтычнага прызначэння, і выкарыстоўвае ў сабе любыя спосабы музычнай пабудовы і маўленчага мастацтва, з выкарыстаннем літаратурных твораў. Кожная музычна-маўленчая кампазіцыя ствараецца непасрэдна на месцы і з'яўляецца ўнікальнай.

Адпаведнай лічыцца толькі музычна-маўленчая кампазіцыя ў якой максімальна рэалізаваны наступныя патрабаванні:
- забеспячэнне сталай дынамікі ўласнага развіцця і эвалюцыі;
- забеспячэнне характэрных асаблівасцяў і непаўторнасці;
- выкарыстанне ва ўласным складзе лепшага сусветнага досведу прагрэсіўнай музыкі;
- адсутнасць прамога цытавання (за выключэннем выкарыстоўваемага літаратурнага матэрыялу і сэмплаў);
- увіванне літаратурнага тэксту ў музычнае палатно, непрымальнасць банальнага агучвання аўтарамі;
- вызначальнасць маўленчай, а не літаратурнай важкасці літаратурных твораў пры іх выкарыстанні;
- адсутнасць зацяглых кавалкаў.

Пры правядзенні ММХ дзейнічае забарона на:
- песенны жанр;
- выкананне загадзя падрыхтаваных мелодый, кавалкаў і г.д.;
- чытанне з зачараваннем тэкстам і любое іншае;
- наданне палітычнай афарбоўкі кампазіцыям, выкарыстанне адпаведных тэкстаў;
- выкарыстанне мацюкоў (за рэдкім выключэннем у абгрунтаваных адзінкавых выпадках);
- выступ у нецвярозым стане (нават калі такі з’яўляецца натуральным для выступоўцы);
- ігнараванне агульнай плыні кампазіцыі;
- зацяглае дамінаванне;
- перацягванне кампазіцыі ў застойнае рэчышча альбо вызначаны жанр з выкарыстаннем колькаснай альбо іншай перавагі;
- сапсаванне любой, акрамя ўласнай, маёмасці; наўмыснае, альбо ненаўмыснае прычыненне шкоды і г.д.

На першасным этапе для стварэння ММХ дазваляецца карыстацца любымі музычнымі інструментамі, сродкамі гукавылучэння і літаратурнымі творамі. Пры правядзенні тэматычных хэпенінгаў па вырашэнні сталага склада бездакорных аўтарытэтаў-старэйшын да выкарыстання дазваляецца толькі вызначаны шэраг вышэйазначаных прыстасаванняў і літаратурных твораў.
Акрамя музычных і маўленчых дазваляецца выкарыстоўваць харэаграфічная і візуальныя эфекты, такім чынам пашыраючы поле дзейнасці ММХ.

Сталы склад бездакорных аўтарытэтаў-старэйшын валодае выключнымі і паўнамоцнымі правамі да:
- выкарыстання любых выразных сродкаў, музычных інструментаў і прынцыпаў пабудовы кампазіцый;
- судзейнічання і прымання ўдзелу ў стварэнні гурткоў перспектыўных удзельнікаў хэпенінгаў, з наданнем ім так сама адмысловых правоў;
- прыманне вырашэнне аб прыняцці (альбо выгнанні) у свае шэрагі кандытатаў з гурткоў перспектыўных удзельнікаў;
- выгнанне непажаданых кандыдатаў без усялякіх тлумачэнняў у незалежнасці ад іх статусу, у выпадках сапсавання музычна-маўленчай кампазіцыі як следства  прынцыповага яе неразумення, альбо інш.;
- прыняцце вырашэнняў аб далейшай мэтазгоднасці працягнення дзейнасці.

Калі прасцей, то ўсё гэта выглядае так:
Вырашэннем сталага складу бездакорных аўтарытэтаў-старэйшын вызначаецца час і месца правядзення ММХ, а так сама яго тэматыка. Акрамя арганізатараў могуць удзельнічаць усе жадаючыя, ажыццяўляючы свой ўнёсак музычнай, маўленчай, альбо любой іншай складаючай. Працэс рэгулюецца з мэтай пабудовы вытрыманых інтуітыўна адпаведных збалансаваных кампазіцый. Па выніках удзелу робяцца высновы аб удаласці выкарыстання тых ці іншых прыёмаў асобнымі удзельнікамі.

2 комментария:

  1. То бок, кавалкі тэкстаў розных аўтараў і, вядома ж, рознай рытмікі, яднаюцца ў адно эклектычнае палатно?

    ОтветитьУдалить
  2. так, так. І кожны ажыццяўляе свой унёсак

    ОтветитьУдалить