четверг, 10 февраля 2011 г.

Коцік Віця сядзеў у норцы
Потым да коціка прыйшоў трусік
Трусік хацеў травы
Каты ж любяць мяса
Трусік травы не атрымаў
Да таго ж коцік ўкусіў яго за вуха, гэтак і развіталіся.
Гаспадар лежучы на канапе глядзеў “Салярыс” Таркоўскага, рарытэтны фільм.
Гаспадар добра заснуў, і яго так сама ўдалося пагрызці за вуха
Коцік ішоў у метро
Па дарозе яго ледзьве не раздушыла машынай.
Кіроўца машыны еў мяса і ня верыў у бога.
Дзесьці калісьці ён чуў пра Таркоўскага, але дакладна не змог бы адказаць, хто гэта такі.
Пайшоў моцны дождж, дармавая памыйка машыны, дарэчы. Заўтра будзе цяжкі дзень, скончыліся алоўкі, шапка…
Па радыё тым часам паведамлялі пра ўвядзенне ад заўтра падатку за карыстанне прасторай.
Пенсіянер Палуяненка сядзеў ля пад’езду, нюхаў сродак для абутку і пра сябе прыгадваў мінулае.
Мінулае яго так сама прыгадвала, напаўудзячна. Калі-небудзь у розных інтэр’ерах.
Дзетак цяпер танней 2х адразу замаўляць, блізнятак
Толькі не кітайскіх. Коціка і сабачку.
Хаця, усё роўна, каго. Важней на што іх пасадзіць. На што пасадзіш, тое і вырасце.
У двор зайшлі два ўпараных інтэлегенты. Да гэтага ім з паўгадзіны давялося мясіць неадукаванага суседа Альберта, бо той быў вельмі ж няўцямлівы.
Палуяненка саступіў месца і пайшоў прэч. Чамусьці яго панесла на вуліцу. З вышмараваным у чорнае носам глядзець на яго было ня вельмі прыемна.
Кайфу ў шапіку яму не прадалі, і абазвалі кенгуру. Палуяненка падзівіўся з такой экзатычнай назвы і маркотна пакрочыў далей.
У п’янага суседа Міці не атрымлівалася трапіць ў пад’езд. Ён стукаўся аб сцяну, рабіў крок назад і паўтараў спробу. Дзверы ж былі крыху правей.
Паршывая інтэлегенцыя тым часам горача цалавалася, не звяртаючы на яго ніякай ўвагі.
У адной з кватэр кран гуў так, што было чутна на вуліцы. Пахнула старой смаленай пластмасай, і зграі молі зляталіся з усяго наваколля на гэты смурод.
Міця патрапіў дамоў і цяпер мачыўся з балкону. На шчасце Палуяненкі той зайшоў з іншага боку.
Побач с сапраўдным кустом рунела пара штучных. Усюдыісныя дзеці ўжо папрасмальвалі і абдзерлі лісьце, а крыху далей ляжаў накормлены ім трусік.
Праз 2 дні Палуяненку знайшлі нежывым. Тому штосьці спатрэбілася на страсе. Але ён не далез, і моўчкі ляжаў пад лесвіцай. У старога дурня не хапала вуха.
Усё.

Комментариев нет:

Отправить комментарий